BEL   LIT   POL   RUS   ENG
Аб еўрарэгіёне

Праекты


Старонка грамадзянскай супрацы еўрарэгіёну “Нёман”
 
 
 
Праекты


Міжнародныя курсы для маладзёвых лідараў “ПоЛіБелКа‘2006: Моладзь у развязванні праблем мясцовых супольнасцяў” (24-31 студзеня 2006 г., Друскенікі, Літва)


Асноўнай мэтай маючых адбыцца курсаў – перадача маладзёвым лідарам навыкаў, неабходных для развязвання мясцовых праблем шляхам стварэння кааліцый НГА і іншых арганізацый / інстытуцый у мясцовых супольнасцях, стварэння стратэгіі і тактыкі працы, а таксама спрыяць іх станаўленню як актыўных грамадзян супольнасці.

Больш канкрэтныя мэты:

• Навучыць удзельнікаў ствараць групавую атмасферу даверу, узаемапавагі і супрацы на падставе адкрытага і роўнага дыялогу;

• Даць навучэнцам практычныя інструменты для актыўнага ўдзелу ў развязванні праблем мясцовай супольнасці;

• Скарыстаць магчымасць абмену досведам паміж маладымі людзьмі, што працуюць у НГА ў розных краінах ды культурных кантэкстах.

• Спрыяць папулярнасці праграмы YOUTH, як патэнцыйнага інструмента распаўсюду досведу і супрацы паміж маладымі людзьмі па ўсёй Еўропе.


На курсы запрашаюцца маладзёвыя лідары (неабавязкова кіраўнікі арганізацый) з НГА Польшчы (По), Літвы (Лі), Беларусі (Бел) і Калінінградскай вобл. Расеі (Ка).

Праграма работы будзе распрацаваная міжнароднай камандай трэнераў.

МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ: Друскенікі – вельмі папулярнае ў Літве месца адпачынку, адзін з найлепшых курортаў з мінеральнымі водамі і гразямі ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе, размешчаны на беразе Нёмна блізу беларускай мяжы. Гэтае цудоўнае месца слыннае надзвычай прыгожымі лясамі, экалагічнай чысцінёй ды гаючымі мінеральнымі крыніцамі. У Друскеніках шмат што варта наведаць (гл. www.druskininkai.lt)

Курсы будуць ладзіцца на ангельскай і расейскай мовах.

Усе ўдзельнікі павінны быць у стане паўнаварта браць удзел у навучанні прынамсі на адной з гэтых моў!

У Беларусі адбор удзельнікаў каардынуе цэнтр “Трэці сектар”, Гародня.
trecisektar@yahoo.com, (0152) 757172.



Фотаздымкі - ПоЛіБелКа'2:
PoLiBelKa'2 усе разам
Літоўская каманда выконвае польскую "Сто лят"
Пераадольваем межы разам
Беларускую "Чаго ж мне ня пець" спяваем разам
Колеры ПоЛіБелКі
Расейская каманда на ПоЛіБелЦы'2
"Палёт над Літвой" - прэзентацыя літоўцаў
Гуляем у "казла" - беларуская вечарына
Шукаем рашэнні мясцовых праблем
На сустрэчы з віцэ-мэркай Друскенікаў Крысцінай Мішкінене