|
Еўрарэгіён
“Нёман”
лучыць памежныя рэгіёны Беларусі, Літвы, Польшчы і Калініградскай вобл.
(РФ). У яго ўваходзяць:
-
з боку
Беларусі – Гарадзенская вобл.;
-
з боку Літвы
– Віленскі, Алітускі і Мар’ямпальскі паветы;
-
з боку Расіі
– Гусеўскі, Красназнаменскі, Несцераўскі, Азёрскі і Чарняхоўскі раёны
Калінінградскай вобл.;
-
з боку
Польшчы – Падляшскае ваяводства (акрамя часткі, што складае былое Ломжынскае
ваяводства), частка Вармінска-Мазурскага ваяводства (гміны ў складзе былога
Сувалкаўскага ваяводства).

Мэты еўрарэгіёну:
-
заахвочванне
транспамежных зносінаў і супрацы чатырох краін;
-
пераадоленне ізаляцыі жыхароў суседніх рэгіёнаў:
-
падтрымка росту і развіцця гаспадаркі і інфраструктуры;
-
павышэнне ўзроўню жыцця людзей.
Еўрарэгіён існуе з 1997 года, дзейнасць у яго рамах ажыццяўляецца органамі
ўлады еўрарэгіёну, заснаванымі
на тэрыторыі кожнай з чатырох складных частак. Кожная з краін па чарзе
старшынствуе ў еўрарэгіёне; у 2003 годзе гэтую ролю выконвае Літва.
Еўрарэгіён і НГА
Думка аб супрацы ўлад еўрарэгіёну з няўрадавымі арганізацыямі была выказаная
на Форуме няўрадавых арганізацый еўрарэгіёну ў кастрычніку 2002 г. ў
Гродне. Форум прыняў зварот да Рады еўрарэгіёну, прызначыў каардынатараў
дзейнасці па супрацы з Радай у кожнай з краін.
15 траўня 2003 г. у паседжанні Рады еўрарэгіёну ў Друскеніках узяў удзел
прадстаўнік грамадскага сектару Вадзім Вілейта (Віленскі звяз маладзёвых
арганізацый «Круглы стол»). Была дасягнутая прынцыповая дамоўленасць аб
супрацы і вырашана заснаваць працоўную групу НГА пры Радзе еўрарэгіёну
«Нёман». Адпаведныя рашэнні занесеныя ў пратакол, а сумеснае мерапрыемства
маладзёвых арганізацый еўрарэгіёну – летнік «ПоЛіБелКа» (Піянерскі,
РФ, жнівень 2003 г.), а таксама Фестываль нацыянальных культур еўрарэгіёну
(Азёрск, РФ, чэрвень 2003 г.) ўключаныя ў каляндар дзейнасці еўрарэгіёну.
Прыцягненне НГА да праектаў у рамах еўрарэгіёну дазволіла б якасна палепшыць
дзейнасць па дасягненні мэтаў еўрарэгіёну, павялічыла б аб'ём падтрымкі з
еўрапейскіх фондаў, несла б карысць абодвум бакам.
|