|
Інфармацыя пра Форум грамадскіх арганізацый еўрарэгіёну
"Нёман".
18-19 кастрычніка 2002
года ў Гродне (Беларусь) адбыўся Форум грамадскіх арганізацый еўрарэгіёну
"Нёман". Форум быў арганізаваны грамадскім аб’яднаннем
"Цэнтр "Трэці сектар" (г. Гродна) пры падтрымцы Прадстаўніцтва Сусветнага Банка ў
Рэспубліцы Беларусь.
Удзел у працы Форума
прымалі прадстаўнікі 30 грамадскіх арганізацый з Беларусі, Літвы, Польшчы і
Калінінградскай вобласці Расіі, а таксама дырэктар Беларускага Бюро
еўрарэгіёна Віктар Зданчук, консул Рэспублікі Польшча ў Гродне Зоф'я Шмід,
спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Прадстаўніцтва
Сусветнага Банка ў
Рэспубліцы Беларусь Ірына Алейнік, спецыялісты ўпраўленняў інфармацыі
Гродзенскага абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў.
Мэтай Форума
з’яўлялася абмеркаванне стратэгіі развіцця супрацоўніцтва паміж грамадскімі
арганізацыямі, мясцовымі
ўладамі і структурамі еўрарэгіёну.
У першы дзень працы Форума разглядаліся
наступныя пытанні:
• супрацоўніцтва НГА з мясцовымі ўладамі і структурамі
еўрарэгіёну “Нёман”
• фандрэйзінг
для НГА ў межах еўрарэгіёну “Нёман”;
• абмен
інфармацыяй (пошук, абмен) у межах еўрарэгіёну “Нёман”.
Вынікамі працы Форума сталіся:
-Зварот удзельнікаў Форума да
сябраў Рады і кіраўнікоў Бюро еўрарэгіёну «Нёман»
у Беларусі,
Польшчы, Літве і Калінінградскай вобласці Расіі, а
таксама да кіраўнікоў выканаўчых улад і самакіраванняў;
-Стварэнне Ініцыятыўнай групы па стварэнні Працоўнай групы НГА
еўрарэгіёну
«Нёман». (Каардынацыяй працы ініцыятыўнай групы ў Гродзенскай
вобласці Беларусі займаецца грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” (Гродна), у Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі - грамадскае
аб’яднанне “Рэсурсны інфармацыйна-аналітычны цэнтр (г. Калінінград), у
Падляшскім ваяводстве Польшчы – арганізацыя “Малады цэнтр” (г. Беласток), у
Літве – Віленскі звяз маладзёвых
арганізацый "Круглы стол" (Вільня).
-Створаная электронная канферэнцыя НГА еўрарэгіёну “Нёман”(euroregion@yahoogroups.com)
-Дамоўленасць
аб правядзенні ўлетку 2003 года маладзёвага летніка “ПоЛіБелКа” для
актывістаў маладзёвых НГА з розных частак еўрарэгіёну.
Дадатковую інфармацыю аб Форуме можна атрымаць у грамадскім аб’яднанні
«Цэнтр «Трэці сектар», г. Гродна, Беларусь.
Тел./факс+375-152-96-74-78
e-mail:
sektar@iname.com
Форум
грамадскіх арганізацый
еўрарэгіёну “Нёман”
18-19
кастрычніка, Гродна, Беларусь
Старшыні Гродзенскага
абласнога выканаўчага камітэта
Рэспублікі Беларусь
Старшыні
Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Рэспублікі Беларусь
Ваяводу Падляшскага ваяводства Рэспублікі
Польшча
Маршалку Сойму
Падляшскага ваяводства Рэспублікі Польшча
Начальнікам
Алітускага, Віленскага, Мар'ямпальскага паветаў Літоўскай Рэспублікі
Кіраўнікам
самакіраванняў Алітускага, Віленскага, Мар'ямпальскага паветаў Літоўскай
Рэспублікі
Губернатару Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі
Старшыні Калінінінградскай абласной думы Расійскай Федэрацыі
Кіраўнікам адміністрацый і ворганаў самакіравання Красназнаменскага,
Гусеўскага, Несцераўскага, Азёрскага, Чарняхоўскага раёнаў Калінінградскай
вобласці Расійскай Федэрацыі
Сябрам Рады і кіраўнікам Бюро еўрарэгіёну “Нёман”
у Беларусі, Польшчы, Літве і Калінінградскай вобласці Расіі.
ЗВАРОТ
Мы, удзельнікі
Форума грамадскіх арганізацый еўрарэгіёну “Нёман”,
-імкнучыся ўнесці свой
унёсак у развіццё ўзаемавыгоднага супрацоўніцтва паміж нашымі рэгіёнамі,
краінамі і народамі,
-усведамляючы сваю
ролю ў вырашэнні як лакальных, так і транспамежных праблем нашага рэгіёна,
-адзначаючы ўнёсак у стварэнне і
развіццё еўрарэгіёну “Нёман” з боку мясцовых улад памежных
рэгіёнаў Беларусі, Польшчы, Літвы і Калінінградскай вобласці Расіі,
заяўляем пра неабходнасць
цяснейшай каардынацыі дзеянняў паміж грамадскімі арганізацыямі, мясцовымі
ўладамі і структурамі еўрарэгіёну “Нёман”.
Грамадскія арганізацыі рэгіёнаў,
якія ўваходзяць у склад еўрарэгіёну “Нёман”, аб’ядноўваюць сёння
найбольш актыўную і ініцыятыўную частку грамадства і маюць багаты
інтэлектуальны і творчы патэнцыял.
Грамадскія аб’яднанні сёння
паспяхова прыцягваюць рэсурсы і выкарыстоўваюць іх для вырашэння такіх
важных задач, як дапамога сацыяльна неабароненым катэгорыям насельніцтва,
ахова навакольнага асяроддзя, павышэнне ўзроўню адукаванасці і
інфармаванасці грамадства, працаўладкаванне моладзі і г.д.
Наш досвед, веды і рэсурсы
могуць і павінны быць выкарыстаныя для пашырэння
эканамічнай і культурнай
супрацы, умацавання кантактаў паміж нашымі народамі.
Мы заяўляем пра сваю
падтрымку мэтаў стварэння еўрарэгіёну “Нёман”, а таксама пра
гатоўнасць да:
- реалізацыі сумесных праграм і
праектаў з удзелам грамадскіх арганізацый і мясцовых улад з розных частак
еўрарэгіёну, накіраваных на вырашэнне вострых
лакальных і транспамежных праблем;
- абмену інфармацыяй і досведам
працы;
- удзелу ў арганізацыі і
правядзенні мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё добрасуседскіх стасункаў
паміж нашымі краінамі і на развіццё супрацоўніцтва ў межах еўрарэгіёну
“Нёман” у прыватнасці;
- адкрытага і канструктыўнага
дыялога па любых пытаннях, якія тычацца ўнёску грамадскіх арганізацый у
развіццё міжнароднага супрацоўніцтва.
Мы прапануем:
- уключыць у парадак дня паседжання Рады еўрарэгіёну “Нёман” наступныя
пытанні:
-аб стварэнні Фонда развіцця
еўрарэгіёну “Нёман”. У склад кіруючых органаў Фонда мы
прапануем уключыць прадстаўнікоў НГА з усіх частак еўрарэгіёну. Адным з
кірункаў дзейнасці Фонда павінна стаць фінансаванне праграм і праектаў
грамадскіх арганізацый з розных частак еўрарэгіёна “Нёман”,
накіраваных на вырашэнне лакальных і транспамежных праблем;
-аб увядзенні ў склад Рады прадстаўнікоў НГА з
усіх частак еўрарэгіёну;
-аб уключэнні ў планы працы
еўрарэгіёна “Неман-Niemen-Nemunas” на 2003 год мерапрыемстваў грамадскіх
арганізацый, накіраваных на развіццё супрацоўніцтва ў межах еўрарэгіёна
“Неман-Niemen-Nemunas”, вырашэнне вострых лакальных і транспамежных праблем
у межах еўрарэгіёна.
Зварот
прыняты ўдзельнікамі Форума грамадскіх арганізацый еўрарэгіёну
“Нёман”, які адбыўся 18-19.10.2002 г. у Гродне, Беларусь. |