Шлях у нас
адзіны…
ПоЛіБелКа…
Прамаўляючы зараз гэтае слова ўслых або проста
трымаючы яго ў галаве ды сэрцы, дагэтуль адчуваю, як сэрца пачынае біцца
хутчэй, дыханьне робіцца перарывістым, а ў галаве ўсё круціцца ды гудзе...>>

Прэс-рэліз
“ПоЛіБелКа”:
моладзь эўрарэгіёну "Нёман" зацікавілася
эўрарэгіёнам
З 13 па 18 жніўня ў г. Піянерскі
Калінінградзкай вобласьці Расейскай Фэдэрацыі адбыўся міжнародны маладзёвы
летнік “ПоЛіБелКа” з удзелам прадстаўнікоў грамадзкіх аб’яднаньняў
эўрарэгіёну “Нёман”. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі ГА “Цэнтр
інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар” (Гародня,
Беларусь), Віленскі зьвяз маладзёвых
арганізацыяў “Круглы стол”
(Вільня, Летува) і Калінінградзкая рэгіянальная маладзёвая грамадзкая
арганізацыя “ЦУНАМІ” (Піянерск, Калінінградзкая вобласьць Расейскай
Фэдэрацыі).
Ідэя летніку нарадзілася на Форуме
грамадзкіх арганізацыяў эўрарэгіёну “Нёман” у Гародні (Беларусь) 18-19
кастрычніка 2002 г. Тады ў працы Форуму ўдзел бралі прадстаўнікі каля 30 НГА
зь Беларусі, Летувы, Польшчы і Калініградзкай вобласьці Расейскай Фэдэрацыі.
Мэтай праекту “ПоЛіБелКа”
зьяўляецца павышэньне ўзроўню імкненьня НГА Беларусі, Летувы, Польшчы і
Калініградзкай вобласьці РФ да актыўнага супрацоўніцтва і абмену сваімі
найлепшымі распрацоўкамі ў розных сфэрах.
Падчас летніку ладзіліся
прэзэнтацыі арганізацыяў-удзельніц і іх праграм па працы з моладзьдзю
(кожная краіна мела на гэта 1 дзень). Прэзэнтацыі спалучаліся з практычнымі
заняткамі і гульнямі, відэапраглядамі. Гэткім чынам хлопцы і дзяўчаты
абменьваліся досьведам у рэалізацыі праектаў і ідэямі, якія прайшлі
выпрабаваньне на практыцы.
Адным з аспэктаў працы летніку
стаўся міжкультурны абмен. Маладзёны вывучылі шэраг словаў і выразаў у мовах
краін эўрарэгіёну, пазнаёміліся з жыцьцём у гэтых краінах з дапамогай іх
жыхароў. Штовечар ладзіліся нацыянальныя вечарыны з гульнямі, сьпевамі і
ласункамі. Усё гэта, а таксама нефармальная атмасфэра паспрыялі стварэньню ў
моладзі станоўчага іміджу краін-суседак па эўрарэгіёну.
Падчас летніку была распрацаваная
стратэгія далейшай дзейнасьці арганізацыяў-удзельніц. Асноўнымі накірункамі
супрацы былі вызначаныя наступныя:
- “STOP
ГЭС!” (міжнародны сплаў па рацэ Нёман);
- Фэстываль нацыянальных культур
эўрарэгіёну “Нёман”;
- разьвіцьцё старонкі
www.polibelka.org
да ўзроўню парталу недзяржаўных арганізацыяў эўрарэгіёну “Нёман”;
- абмен досьведам працы ў розных
галінах дзейнасьці (экалёгія, журналістыка, маладзёвыя праграмы і інш.) праз
арганізацыю супольных навучальных курсаў;
- Фэстываль НГА эўрарэгіёну
“Нёман” з вызначэньнем найлепшых арганізацыяў у розных намінацыях.
Акрамя таго было выказанае
пажаданьне, каб працоўныя сустрэчы грамадзкіх аб’яднаньняў эўрарэгіёну
“Нёман” праводзіліся штогод.
Зараз ідзе падрыхтоўка да выданьня
Каталёгу праектаў і праграм па працы з моладзьдзю, якія былі рэалізаваныя
або рэалізуюцца грамадзкімі аб’яднаньнямі эўрарэгіёну “Нёман”. Мяркуецца,
што кніга пабачыць сьвет у перакладзе на ўсе мовы эўрарэгіёну.
Валеры Руселік, каардынатар
летніку зь беларускага боку, ГА “Цэнтр “Трэці сектар”:
“Насамрэч летнік стаўся вялікай нечаканасьцю нават для саміх удзельнікаў і
арганізатараў. Тое, што адбылося, даволі моцна адрозьніваецца ад таго, што
задумвалася ў Гародні ў кастрычніку 2002 году.
Аднак, на маю асабістую думку, правядзеньне
летніку можна назваць удалым: мы дасягнулі дзьвюх вельмі важных рэчаў.
Першае - тое, што моладзь з розных частак эўрарэгіёну сустрэлася разам у
вельмі спрыяльнай для навязваньня шчыльных кантактаў атмасфэры. Другое - тое,
што пасьля летніку ўва ўдзельнікаў (прадстаўнікоў розных НГА эўрарэгіёну "Нёман")
зьявілася памкненьне рэальна працаваць і супрацоўнічаць. Калі проста,
моладзь эўрарэгіёну "Нёман" зацікавілася эўрарэгіёнам. Гэта дае вялікую
надзею на супольную надзвычай цікавую й вясёлую будучыню”.
МІЖНАРОДНЫ МАЛАДЗЁВЫ ЛЕТНІК “ПоЛіБелКа”
З удзелам моладзі
еўрарэгіёну “Нёман”
Г. Піянерскі,
Калінінградская вобл., жнівень 2003 г.
Працоўныя
мовы: англійская і руская (размаўляць па-англійску, разумець таксама
па-руску).
Крытэрыі
адбору:
Для
арганізацыі:
1.
Статус грамадскай маладзёвай арганізацыі;
2.
Знаходжанне ў рамках еўрарэгіёну "Нёман" (пажадана);
3.
Добра
распрацаваная, эфектыўная, цікавая методыка і досвед працы з моладдзю.
Для
ўдзельніка:
1.
Сябарства ў арганізацыі і добрае ўяўленне аб прынцыпах яе
працы;
2.
Здольнасць цікава і вобразна прэзентаваць сваю краіну і
арганізацыю;
3.
Узрост
– 15 – 29
гадоў;
4. Валоданне
працоўнымі
мовамі летніка.
ПЕРАДГІСТОРЫЯ ПРАЕКТУ
Думка, закладзеная ў аснове гэтага праекту, нарадзілася на
Форуме грамадскіх арганізацый еўрарэгіёну “Нёман” у Гродне (Беларусь) 18 –
19 кастрычніка 2002 г. У працы Форума ўдзел бралі прадстаўнікі 30 грамадскіх
арганізацый з Беларусі, Літвы, Польшчы і Калініградскай вобл. РФ.
МЭТЫ І ЗАДАЧЫ
Мэтай дадзенага праекту
з’яўляецца павышэнне ўзроўню імкнення НГА Беларусі,
Літвы, Польшчы і Калініградскай вобл. РФ. Да актыўнага супрацоўніцтва і
абмену сваімі найлепшымі распрацоўкамі ў розных сферах.
Задачы:
-
навучанне і суправаджэнне метадычнымі
матэрыяламі на навучальных цэнтрах прадстаўнікоў НГА паводле прынцыпу
“НГА для НГА”, кожны ўдзельнік прэзентуе дзеючую праграму сваёй арганізацыі
і навучае яе асновам іншых;
-
абмен метадычнымі матэрыялямі з надалейшым іх
аналізам і сінтэзам у выглядзе электроннага зборніка;
-
інфамаванне НГА аб магчымасці супрацы шляхам
уваходжання ў еўрарэгіёны;
-
міжкультурны абмен – засвойванне агульных словаў
і фраз на 4-х мовах, экскурс у гісторыю і цяпершчыну краіны з аналітычным
элементам вачыма НГА гэтае краіны;
-
укараненне вывучаных праграм у дзейнасць сваёй
суполкі або перадача досведу іншай, зацікаўленай арганізацыі.
ВІДЫ ДЗЕЙНАСЦІ, МЕХАНІЗМЫ ЯЕ
РЭАЛІЗАЦЫІ
У рамках рэалізацыі праекту
прадугледжана 4 асноўныя кірункі працы:
-
адукацыйны;
-
міжкультурны;
-
метадычны;
-
інфармацыйны.
Адукацыйны кірунак
Плануецца наладзіць 28 адукацыйных
цэнтраў (па 4 ў дзень). Кожны ўдзельнік будзе праводзіць навучанне паводле
праграмы, рэалізаванай на практыцы арганізацыі, якую ён прадстаўляе.
Навучанне суправаджаецца метадычнымі матэрыяламі, распрацаванымі
арганізацыяй.
Міжкультурныя зносіны
Уключае ў сябе распрацаваную
прадстаўнікамі кожнага краю цікавую методыку вывучэння асноўных словаў сваёй
мовы (напрыклад, у форме гульні). Прадугледжваецца прадстаўленне кожнай
краіны ў кірунку гісторыі, дэмаграфіі, геапалітыкі, сацыялогіі, эканомікі і
г.д., праз танец, тэатр, спевы і пад.
Метадычны кірунак
Кожны навучальны цэнтр будзе завяршацца
абмеркаваннямі, вынікі якіх будуць змешчаныя ў электронным зборніку НГА
еўрарэгіёну “Нёман” на аснове падрыхтаваных удзельнікамі метадычных
матэрыялаў.
Інфармацыйны кірунак
Па выніках летніку
ўдзельнікі змогуць разгарнуць інфармацыйныя кампаніі ў сваёй краіне,
мультыплікаваць атрыманы досвед з дапамогай семінараў, канферэнцый,
друкаваных выданняў, агульнага электроннага зборніку.
Па дадатковую
інфармацыю звяртайцеся да
Цэнтру
інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў
“Трэці сектар”
(Гродна)
sektar@iname.com
тэл. (375 15 2)
967478
Заяўка на ўдзел ад арганізацыі
Заяўка на ўдзел ад асобы

|